Майдан

21 лістапада – першы дзень Майдану. З аднаго боку, першы дзень народнага паўстання, з іншага – дзень траўру па больш чым сотні загінулых. Акрамя таго, усё ідзе да таго, што ўкраінцам хутка прыйдзецца ўстаць ізноў – каб абараніць заваяванні Майдану, якія сучасная ўлада актыўна спрабуе вынішчыць.